Пошукі
Пад такой назвай 12 студзеня адкрылася творчая выстава маладой і таленавітай мастачкі Анастасіі Чадзій ў выставачнай зале музея народнай культуры "Палеская веда"
“У кожнага ёсць свае пошукі ў жыцці, мой шлях – гэта пошук майго месца ў мастацтве”, - так прадставіла сваю выставу Анастасія, гаворачы на прыгожай роднай мове. Менавіта ў гэты дзень мастачцы споўнілася 20 гадоў. Па словах навуковых супрацоўнікаў музея, гэта самая маладая ўдзельца персанальных выстаў у нашым горадзе.
Нацюрморты, абстракцыя, графіка, гістарычныя сюжэты, касмічная тэма - арыгінальнае бачанне свету мастачкі можна паглядзець на выставе, якая працягнецца да 12 лютага.
Анастасія Уладзіміраўна Чадзій скончыла ў 2017 годзе гімназію-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка па спецыяльнасці “Станкавы жывапіс” з адзнакай. У гэтым жа годзе была размеркавана ў г.Мазыр. З 15 жніўня стала працаваць педагогам дадатковай адукацыі ў Мазырскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, а з 1 верасня арганізавала работу гуртка “Арт-студыя “Таямніцы мастацтва” на базе СШ №5 і 15.
Пасля таго, як не стала вядомага мастака, педагога, грамадскага дзеяча М.К.Дубровы, Анастасіі Уладзіміраўне прапанавалі ў цэнтры творчасці прадоўжыць яго дзейнасць і ўзначаліць народную аматарскую студыю выяўленчага мастацтва “Фарбы”. Яшчэ на прыканцы мінулага навучальнага года Мікалай Кузьміч хадайнічаў аб накіраванні Анастасіі менавіта ў Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, характарызаваў выпускніцу, як працаздольную і перспектыўную дзяўчыну, бо ведаў яе даўно, са школьнага ўзросту, калі яна наведвала народную аматарскую студыю выяўленчага мастацтва “Фарбы”.
Гэтая выстава планавалася сумесна з М.К.Дубровай яшчэ ўвосень. Анастасія Уладзіміраўна падкрэсліла, што сваім поспехам у першую чаргу яна абавязана свайму лепшаму педагогу - М.К.Дуброве.
Кацярына ГАРБАЧОВА,
член клуба “Юны журналіст” Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
<SCRIPT type=text/javascript src="https://userapi.com/js/api/openapi.js?49"></SCRIPT><SCRIPT type=text/javascript> VK.init({apiId: 2967519, onlyWidgets: true}); VK.Widgets.Like("vk_like_photoalbum", {type: "button"}); </SCRIPT>
Фота аўтара.