Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Мы з лесу выйшлі...

Дата: 16 сентября 2019 в 17:07
521 просмотр

Зараз у цэнтры творчасці бытуе жартачка: “Выйшлі з лесу - патрапілі на телебаченне". Камусьці незразумела, а нам радасна, бо юныя журналісты сапраўды пабывалі на гомельскім канале ”Беларусь-4“ і прынялі ўдзел у тэлепраграме ”Классный час“!

12 верасня Медвідзь Кацярына і Савенка Карына разам з кіраўніком клуба "Юны журналіст" Таццянай Леанідаўнай Андрыеўскай наведалі наш абласны цэнтр і яго тэлерадыёкампанію "Гомель". Настрой з самага пачатку быў трывожна-радасны. Мы, юныя журналісты, людзі, якія бяруць інтэрв'ю звычайна самі, апынуліся па іншы бок медаля. Столькі  ўсяго трэба расказаць: і пра аб’ядненне, і пра Лясную школу журналістыкі, і пра мары, мэты, пра дасягненні... Як умясціць усё ў 10 хвілін?! Ці добра атрымаецца? Думкі, здавалася, разрывалі галаву.

Але толькі мы пераступілі парог студыі, як зараз жа супакоіліся: тэлевядучымі былі нашыя аднагодкі. Значыць, гутарка будзе на адной хвалі! Камера, матор...

Вядучыя праграмы "Классный час" Арына Сінянок і Мікіта Шпілеўскі адразу пачалі з галоўнага пытання: пра Лясную школу журналістыкі.

Карына Савенка, прымаўшая ўдзел у палатачным лагеры, падзялілася сваімі ўражаннямі:

- Дзевяць дзён праляцелі як адзін! Настолькі была насычаная праграма і добрая кампанія. 20 чалавек сталі за гэты час сапраўднай сям'ёй! Першы дзень пачаўся з расчысткі тэрыторыі, усталявання палатак і г.д. Трэба заўважыць, нашым хлопцам не было роўных! Кожны дзень быў распланаваны. Пад’ём у 8 гадзін раніцы. Будзіў нас бодры голас Аляксандра Міхайлавіча Загорскага, прапаршчыка міліцыі: "Прабяжым маленькі кросік для размінкі (5 км!), пасля зробім яшчэ некалькі практыкаванняў, каб канчаткова прачнуцца!"... Потым сняданак, творчы час, на якім пастыгалі азы журналістыкі і рабілі газету. Смешна, бо гублялі фламастары, алоўкі, ручкі, спрачаліся, як аформіць і што напісаць. А яшчэ шмат мерапрыемстваў: свята музыкі і творчасці, свята журналістыкі "Пресс-перспектива", Дзень самаўпраўлення, на якім мы арганізавалі флэшмоб, дзень спорта і здароўя "Журналисты за здоровый образ жизни!", свята Сяброўства, постфактум "Лясная школа журналістыкі" і яшчэ шмат іншых! Адпачываць у лагеры не перашкаджала нават надвор'е, якое было не надта літасцівым. Па тэрыторыі ў дажджлівыя часы бегалі не дзеці, а "смурфікі", бо даждавікі былі сінія! (смяецца). Самае класнае ў палатачным лагеры - атмасфера! Вечары ля вогнішча ў цудоўнай кампаніі, душэўныя размовы - сапраўднае шчасце. Многіх гэта натхняла на творчасць. Так, падчас творчай работы на прыгожым беразе рэчкі Мерабелкі многія пісалі казкі, легенды і вершы. Самымі цікавымі сталі казка-легенда “Мерабель”, якую напісала Любоў Сузько  (пра чароўную дзяўчыну, якая выратавала ўсю вёску ад навалы) і казка Максіма Кулыбы “Лясны ахоўнік”.

Прыемным бонусам лагера стаў святар Сергій Капітан, які праводзіў малебны, вёў духоўныя дыялогі з падлеткамі і актыўна ўдзелічаў у жыцці лагера.

Да нас таксама наведваліся госці: У.В.Гімбут, кіраўнік клуба "Поиск", які падзяліўся цікавай інфармацыяй пра малавядомыя гераічныя падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і свой удзел у ваенна-гістарычнай рэканструкцыі;  будучы журналіст Вікторыя Купрацэвіч, студэнтка 3 курса журфака  БГУ, выпускніца гуртка "Юны журналіст"; супрацоўнік Мазырскага РАУС Д.У.Адзінец і іншыя.

Увогуле, дзевяць дзён сталі цэнным вопытам і пакінулі цёплыя ўспаміны пра лета. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзячныя педагогам за арганізацыю цудоўнага мерапрыемства на высокім узроўні, а таксама спонсарам: дырэктару групы ”Палескі Рабінзон“ В.А.Турчыну, адміністрацыі кафе ”Блин-бери“, Мазырскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ”Белая Русь“, сям’і МярынавыхУладзіміру Уладзіміравічу і Ірыне Анатольеўне  -  за аказаную дапамогу.

Далей Арыну і Мікіту (тэлевядучых) цікавілі нашыя меркаванні наконт таго, якім павінен быць сапраўдны журналіст, як трэба пісаць тэкст, каб яны былі цікавымі, куды збіраемся паступаць...

За прыемнай размовай хвіліны хутка праляцелі. Цікава было даведацца, як Арына і Мікіта пачалі прымаць удзел у здымках праграмы "Классный час". Арына, прайшоўшы кастынг, вядзе тэлеперадачу з 8 класа (зараз у 10), а вось Мікіта ў сферы медыа нядаўна, і гэта яго трэці эфір. Але гэта не перашкаджала яму прафесіянальна трымацца перад камерай.

Так, правёўшы дзевяць дзён  у лесе, мы трапілі на тэлебачанне! Дзякуем тэлерадыёкампаніі "Гомель" за такую магчымасць расказаць пра нашу Школу журналістыкі на ўсю краіну. І, канешне, Арыне Сінянок, Мікіце Шпілеўскаму, рэдактару сектара падрыхтоўкі заказных праграм Святлане Сяргееўне Князевай і ўсёй здымачнай групе!

Кацярына МЕДВІДЗЬ,

член клуба "Юны журналіст"

Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.