Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Шчасце быць беларускай

Дата: 20 марта 2021 в 13:24
239 просмотров

Адна з праблем у сучаснай нацыянальнай культуры – недастаткова актынае ўжыванне беларускай мовы. Аб гэтым гаворыць і Міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА, якая ўнесла яе ў атлас пад назвай ”Мовы свету ў небяспецы“.

Калі старэйшае пакаленне хаця б на кухні гаворыць па-беларуску або на трасянцы, то практычна ўся моладзь выкарыстоўвае ў штодзённым жыцці выключна рускую мову.
Аднак, не ўсё так дрэнна. Мы сустрэлі дзяўчыну, якая любіць сваю мову і размаўляе толькі на роднай мове - Ірына Галавач - вучаніца 11-га класса Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя.  Ірына ідзе на залаты медаль, бярэ ўдзел і перамагае ў алімпіядах па беларускай мове і літаратуры, дзякуючы чаму ўжо мае стобальны сертыфікат па цэнтралізаванаму тэсціраванню.
 - У мяне ёсць мара – паступіць у медыцынскі ўніверсітэт. Мяне заўсёды цікавілі людзі; хачацца ім дапамагаць і рабіць усе дзеля таго, каб яны былі здаровыя і шчаслівыя. Я вельмі люблю сваю малую радзіму. Нават зараз, калі я на пяць дзён еду са сваёй роднай вёскі Крукавічы з Калінкавіцкага раёна ў Мазыр на вучобу, то сэрца поўніцца пачуццямі страты нечага свайго, самага роднага! Я веру ў лёс: калі ты тут нарадзіўся, то табе наканавана штосьці зрабіць для сваёй Радзімы, унесці ўклад у развіццё сваёй краіны. Кожны мае права на выбар і кожны сам выбірае, на якой мове гаварыць. Любоў да роднага краю, да роднага слова прыходзіць з часам. Я шчаслівая, што жыву ў Беларусі.
- Адкуль у цябе такая прыхільнасць да роднай мовы?
- Справа ў тым, што ў пятым класе ў мяне з’явілася новая настаўніца - Святлана Лявонаўна Рак. Я яшчэ не бачыла чалавека, больш чыстага душою, які так моцна любіць сваю справу, якога па-сапраўднаму можна назваць Настаўнік. Калі яна гаворыць, ты адчуваеш усю магутнасць беларускага слова. Мы з ёй займаліся і займаліся, рыхтаваліся да алімпіяд, і з кожнай гадзінай станавілася ўсё цікавей і цікавей вывучаць родную мову. Любоў да беларускага слова расла. Вельмі сумна было пакідаць сваю любімую настаўніцу. Але, жаданне развівацца і мара паступіць паступіць у прэстыжны ўніверсітэт узялі сваё. У ліцэі мне таксама сустрэліся добрыя настаўнікі. Валянціна Аляксандраўна Шэцка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, дала мне многа ведаў, яе аптымістычны настрой заўсёды натхняў мяне на новыя здзяйсненні, а мудрыя парады дапамагалі ў жыцці. 
А вось, што кажа сама Валянціна Аляксандраўна пра сваю вучаніцу: “Мову любіць па-сапраўднаму, таму і такія вынікі. Яна сапраўдная ва ўсім. Працавітасць проста велізарная - ўсюды Ірына на вышыні”.
- Ці не ўзнікаюць у цябе цяжкасці ў камунікацыі з аднагодкамі?
- Мне падабаецца размаўляць на беларускай мове, я яе не цураюся. У нас дзве сястры – руская мова і беларуская. Мае сябры размаўляюць на рускай мове, але гэта не перашкаджае нашым зносінам.  Мае аднакласнікі заўсёды мяне падтрымліваюць. І наогул, мне на жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі, ні адзін дрэнны чалавек мне яшчэ не трапляўся. З моманту паступлення ў ліцэй, няма часу спрачацца, вучоба патрабуе максімальнай арганізаванасці і працавітасці. 
- Ці чытаеш ты беларускіх аўтараў звыш школьнай праграмы?
- Канешне! Без гэтага не было б вынікаў. Маім любімым пісьменнікам з’яўляецца Максім Багдановіч, яго творчасць своеасаблівая, пасля прачытвання яго вершаў, у маім сэрцы застаюцца толькі прыемныя пачуцці. Любімым празаікам з’яўляецца Васіль Быкаў. Мне вельмі падабаецца, як ён адлюстроўвае падзеі вайны, піша да слёз. Ведаеце, калі літаратурны твор вызывае моцнае ўражанне, калі я плачу, то такі верш ці раман мяне захапляе і доўга помніцца.
- Як ты лічыш, ці будзе жыць наша мова?
- Безумоўна, будзе жыць! Зараз яна, як ніколі, актыўна развіваецца ў банкаўскай сістэме, ў галіне спорту і айцісферы, створаны і паспяхова дзейнічаюць інавацыйныя праекты, напрыклад, ”Мова нанова“. Беларуская мова жыве, на ёй гавораць моладзь і ў Гродна, і ў Мінску... Як пісаў Уладзімір Дубоўка – гэта “Матчын дарунак ад самай калыскі”. Колькі езджу на алімпіяды, назіраю імпэт юнакоў і дзяўчат у вывучэнні роднай мовы - значыць, ёсць цікавасць, значыць, будзе будучыня! Алімпіяды і конкурсы ўзмацняюць жаданне вывучаць беларускую мову. Калі вывучаеш родную мову, то адчуваеш сувязь і адзінства з нашым добрым і працавітым народам! 
Сустрэча з сапраўднай беларускай натхніла нас на правядзенне невялікага анлайн-апытання сярод мазырскіх падлеткаў, удзел у якім прынялі каля 50-ці навучэнцаў 11-й школы нашага горада. Па атрыманых дадзеных, у побыце руская мова пераважае ў 94,9% апытаных, з іх 20,5% рэгулярна выкарыстоўваюць англійскую і іншыя замежныя мовы, у той жа час, як наша  мова карыстаецца меншым попытам: усяго 10,3% рэспандэнтаў выкарыстоўваюць беларускую мову побач з рускай. Хоць у жыцці падлеткі практычна ніколі не выкарыстоўваюць родную мову, але 69,2% апытаных лічаць патрэбным яе вывучэнне ў школах. Астатнiя 30,8% рэспандэнтаў, якія адказалі ”не“, аргументуюць сваю пазіцыю ”старамоднасцю мовы“ і тым, што ў нашай краiне яна ўжо не так моцна запатрабавана. Аднак 64,1% падлеткаў лічаць, што беларускую мову неабходна больш актыўна прапагандаваць на тэлебачанні, радыё, iнтэрнэт-СМІ і іншых інфармацыйных пляцоўках. 
Далейшы лёс нашай мовы, упэўнены, залежыць толькі ад нас, моладзі!
Аляксандр ВЕСЯЛОЎ, член клуба ”Юны журналіст“ дзяржаўнай установы адукацыі ”Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”
На фатаздымку: Ірына Галавач з аўтарам матэрыялу ”Мы любім родную мову!“

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.