Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Я - паляшучка

Дата: 5 августа 2020 в 22:21
307 просмотров

Я – паляшучка! Нарадзілася ў краі балот і лясоў. Маю душу грэюць палескія краявіды. А ў мой горад, у мой Мазыр я проста ўлюбёна…

Яго гісторыя багатая і старадаўняя, пачынаецца аж з 1155 года. Сам Мазыр маленькі, утульны і прыгожы, зусім не стары, хоць і ёсць адгалоскі мінуўшчыны, яго вуліцы аднаўляюцца штогод. Ах, мазырскія вуліцы! Якія вы знаёмыя з маленства, якія родныя! Ногі мае схадзілі многія з вас. А колькі ўспамінаў… Вось я, маленькая, шыбую з бабуляй на рэчку. Шлях няблізкі, праз цяністыя двары. Крутая лесвіца. Вуліца прывяла нас да Прыпяці, якая ярка блішчыць под сонцам…

Вуліцы Мазыра! Колькі памятаеце вы, добрага і дрэннага. Не забылі ж, напэўна, як рваліся снарады, як ішлі на фронт калоны маладых хлопцаў-чырвонаармейцаў у тыя жахлівыя гады 1941-1944. Не сцерлася з памяці Вялікая Перамога, салюты, што грымелі ў небе і радасны гоман людзей. Бачылі, як будаваўся горад, як з’яўляліся новыя дамы, гандлёвыя цэнтры, Дварцы культуры. Як нараджалася новае пакаленне. Гэтая памяць з вамі назаўсёды, мілыя мазырскія вулачкі! І маё дзяцінства таксама засталося сярод вас…

Я ўпэўнена магу сказаць, што Мазыр – прыгажэйшы горад на Зямлі. І справа не ў небаскробах, шматлікіх магазінах, якія можна звычайна сустрэць у развітым мегаполісе. Проста я тут нарадзілася, вырасла. І куды б не закінула мяне жыццё, мая маленькая радзіма заўсёды са мной, у сэрцы. Я мазыранка! І я кажу гэта з гордасцю! Адно з самых светлых і ўзнёслых пачуццяў – любоў да родных мясцін. І някія гарады, нават самыя прыгожыя, не палюбяцца, як палескі Мазыр…

Свайму гораду я прысвячаю верш:

Любоў ад усяго сэрца

Шмат гарадоў на Палессі ў нас

Ціхіх, прыгожых, вялікіх,

Але мне мілей з усіх гэтых крас

Цяпло месц дзяцінства – мазырскіх!

Хай кажуць “Бязумца!”

Знаёмыя ў твар,

Але ж як тут мне не ўлюбіцца

У водар, у пах мазырскіх абшар,

Лясоў і бароў не ўлюбіцца?!

Як не ўлюбіцца ў блакітную гладзь

Прыпяці-рэчкі шырокай?

Раніцы летняй радасць спазнаць,

Замілавацца сарокай…

Ты прыглядзіся, ты палюбі

Парк наш і вёскі малыя,

Аўрагі мазырскія, жыта палі,

І купалы залатыя.

Пейзаж наш не хітры

Рэчка, дамы…

Гэта знаёма з маленства.

А ты прыглядзіся і палюбі

Свой родны Мазыр на ўсё сэрца!

Кацярына Медвідзь, член клуба

 “Юны журналіст” Мазырскага цэнтра

творчасці дзяцей і моладзі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.