Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Выполнение заданий юными журналистами на тему "Моя мечта"

Дата: 21 апреля 2020 в 13:01
266 просмотров

Колькі сябе памятаю любіла выкрываць тых, хто хлусіў, ставіў сябе вышэй за астатніх, любіла на прыкладах тлумачыць такому чалавеку, што ён памыляецца. Даказвала з упэўненасцю, бо ведала, што праўда на маім баку і ніколі не спрачалася, калі не хапала фактаў, калі ведала, што сама памыляюся. Любіла расказваць сябрам і знаёмым цікавыя факты, навіны…

Колькі сябе памятаю часта і многа пісала. Мне падабалася выводзіць прыгожыя літары, любавацца напісаным, а калі не падабалася, вырывала ліст і пачынала спачатку…
…Мая першая нататка ў раённай газеце была апублікавана, калі я вучылася ў 7 класе. Прачытаўшы, расчаравалася, бо ад майго тэксту засталося мала, амаль усе было падпраўлена. Аднак я разумела, што з часам прыйдзе вопыт. Трэба толькі старанна працаваць і пісаць, а гэта я любіла. Так, з часам вопыт сапраўды прыйшоў, мяне пачалі часцей друкаваць, тэксты правілі нязначна і зараз з вялікай удзячнасцю да рэдакцыі я атрымліваю ганарары. У газеце "Жыццё Палесся" апублікавана звыш 20-ці маіх нататкаў. Ячшэ праз некаторы час было першае вялікае дасягненне: разам з камандай юных журналістаў цэнтра творчасці мы стварылі маладзёжны інфармацыйны праект «PRESS-моладзь», дзе маглі падзяліцца з чытачом сваімі думкамі, уражаннямі, разважаннямі. І мара стаць журналістам ператварылася ў мэту жыцця: даносіць да грамаства праўду, факты, навіны пра тое, што адбываецца ў свеце, пераносіць гэта разам з газетным артыкулам у сэрцы людзей, фарміраваць правільную думку.
Сям'я чытала мае матэрыялы, хваліла і часта паўтарала, што я падобна на свайго прадзеда Дзяніса Мікалаевіча Шкробата, настаўніка і карэспандэнта. Падобна нават стылем напісання, почыркам. Яго артыкулы заўсёды былі простыя, цікавыя і лёгка чыталіся да апошняга слова. Гэтая прага прыносіць навіны людзям прайшла праз два пакаленні, дайшла да мяне, яго праўнучкі. Я таксама, як і прадзед, пішу на роднай мове…
Пакуль што я юны журналіст. Аднак упэўнена, што калі чалавек жыве сваёй справай, робіць яе з вялікім задавальненнем і ахвотай, ён перарасце ў сапраўднага прафісіянала. Можа праз многа гадоў вы будзеце чытаць цікавы артыкул у вядомым журнале і ўбачыце подпіс аўтара «Кацярына Медвідзь». Тады ведайце: мая мара здзейснілася!
Кацярына МЕДВІДЗЬ
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.