Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2020 в 08:49, Обновлено 3 марта 2020 в 11:31
537 просмотров

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Наша суполка адзначыла гэты дзень па-своіму. МЫ завіталі да  першы крок by Мазыр на адкрыцце выставы мастака Андрэя Лянкевіча. 

Калі людзі гавораць на роднай мове-гэта выдатна! А як зразумець мову не ведаючы гісторыі свайго народа? Гэта, вядома, няпростае пытанне... Людзям трэба мінулае, і мінулае мовы ўваходзіць у іх, так сказаць, канструкцыю іх ўласнага мінулага, у тое, як яны сябе атаясамліваюць. А як лепш зразумець мову і гісторыю? Вядома звярнуцца да сваіх каранёў. У гэтым нашаму клубу дапамагла фотавыстава А. Лянкевіча "Паганства"!

"Паганства"- гэта фотапраект-даследаванне традыцый, якія да гэтага часу захаваліся ў Беларусі."Каляды, Стрэчанне, Гуканне вясны, Вербніца, Вялікдзень і Радаўніца, Юр'я, Сёмуха, Купалле, Спас, Зажынкі, Дажынкі, Дзяды.

Цяпер мы завём гэта народнымі святамі або абрадамі, апісанне якіх уключана нават у школьныя падручнікі...." чытайце прадмову да кнігі Андрэя Лянкевіча «Паганства» ад Святланы Паляшчук: http://svetapoleschuk.blogspot.com/2010/11/blog-post...

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на “трасянцы”, а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.