Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Ганаруся сваёй малой Радзімай, сваім Мазыром!

Дата: 5 августа 2020 в 22:17
397 просмотров

Малая Радзіма - гэта месца, дзе мы нарадзіліся і жывём. З самага дзяцінства мы вучымся любіць нашу родную краіну, быць патрыётамі. Яшчэ маленькімі мы пачынаем вывучаць мову, традыцыі і гісторыю беларускага народа, ведаем першыя радкі гімна і адметнасці беларускага сцяга. Гэта ўсё - наша вялікая Радзіма, наша краіна, наша Беларусь.

А шо ж такое малая Радзіма? Малая Радзіма – гэта наш самы родны куточак з усёй краіны, месца, дзе мы нарадзіліся. І калі наш беларускі народ яднае тое, што ўсе мы з’яўляемся грамадзянамі адной краіны, то можна сказаць, што малая Радзіма – гэта тое, што робіць кожнага беларуса асаблівым, бо малая Радзіма ў кожнага свая.

Маёй малой Радзімай стаў паўднёва-ўсходні горад Беларусі Мазыр. Гэта горад, які апеты ў вершах, легендах і паданнях, горад з багатай гісторыяй. Акрамя ўсяго гэтага, Мазыр – чароўна прыгожы горад. Ён размясціўся на сямі пагорках, за што і атрымаў свой статус - ”горад на сямі пагорках“ ці ”беларуская Швейцарыя“. Калі б я была экскурсаводам па Мазыру, я б пачынала паказ горада з Замкавай гары, бо гэта гістарычны цэнтр горада. Там можна больш даведацца пра лёс маёй малой Радзімы, убачыць, як жылі старажытныя людзі. Таксама з Замкавай гары адкрываецца цудоўны від на плошчу Леніна і на набярэжную ракі Прыпяць. Рака Прыпяць – гэта прыгожая частка горада. Менавіта вакол яе пачынаў будавацца горад. І калі раней Мазыр быў маленькім гандлёвым горадам, то зараз ён з’яўляецца адным з пятнаццаці самых вялікіх гарадоў Беларусі з насельніцтвам больш 111 тысяч чалавек.

Мазыр – актыўны горад. Тут нарадзіліся такія людзі, як Раман Петрушэнка – алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках; Ксенія Сітнік – пераможца Дзіцячага Еўрабачання – 2005. У горадзе актыўна працуе Маладзёжны парламент. Мазырскія школьнікі не аднойчы паказвалі выдатныя вынікі на чацвёртым этапе Рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах ”Інфарматыка“, ”Хімія“, ”Беларуская мова і літаратура“, ”Англійская мова“, ”Нямецкая мова“ і не толькі. Таксама Мазыр знакаміты сваімі таленавітымі людзьмі і калектывамі: тэатр сучаснага танца ”Алексіс“, заслужаныя ансамблі Рэспублікі Беларусь ”Жывіца“ і ”Сваякі“, музыкант Міхаіл Якаўлевіч Фінберг. Моладзь Мазыра кожны год годна прадстаўляе свой горад на розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах па музыцы, вакалу, харэаграфіі, журналістыцы, тэатральнаму мастацтву, мадэльнаму мастацтву, гульнях у КВЗ.

Я шчаслівая, што нарадзілася менавіта ў Мазыры. Тут ёсць усе ўмовы для майго самаразвіцця. Тут я адчуваю сябе паўнапраўным грамадзянінам і, як усе прадстаўнікі актыўнай моладзі Мазыра, стараюся ўнесці свой уклад у росквіт майго горада.

Лізавета ЗІНЬКОВА, член клуба ”Юны журналіст“ Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.